Прэм’ер-міністр Дональд Туск 7-га лістапада заявіў, што мае намер працаваць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам над умацаваннем польска-амерыканскіх адносін.
Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак пазітыўна ацаніў такія перспектывы, аднак падкрэсліў на гэтым тле асобны вектар стасункаў ЗША і Беларусі:
– Выбар Трампа мае значэнне перш за ўсё для амерыканцаў і ўнутранай амерыканскай палітыкі. Тут можна спадзявацца: шчыра ці няшчыра ён будзе абараняць кансерватыўныя каштоўнасці, гэта значыць змагацца з леваліберальнай агендай. У Беларусі, відаць, амерыканцы з Лукашэнкам гавораць па-над галовамі палякаў. Польшча заўсёды неяк так супраць Лукашэнкі выступае і падтрымлівае ўкраінцаў. А пасля іншыя без нас дамаўляюцца. Так што можна спадзявацца, што нейкая спроба перацягнуць Лукашэнку на бок Захаду ці Амерыкі будзе.
Адпаведна прафесар Латышонак падкрэсліў важнасць намераў Трампа па садзеянні найхутчэйшаму спыненню вайны ва Украіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя