ЗША заклікалі Расею сустрэцца з Украінай і прыняць неабходныя захады для дасягнення мірнага ўрэгулявання вайны. У адваротным выпадку Маскве пагражаюць санкцыі, піша The Guardian.

Адзначаецца, што гэтае папярэджанне было данесена да РФ падчас экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН у пятніцу, 29 жніўня. Пасяджэнне было склікана пасля масіраванага камбінаванага ўдару Расеі па Украіне ў ноч на 28 жніўня, у выніку якога загінулі не менш як 20 чалавек.
Выконваючы абавязкі прадстаўніка ЗША пры ААН Джон Келі заявіў, што расейскія атакі “ставяць пад сумненне сур’ёзнасць імкнення Масквы дасягнуць міру”. Ён запатрабаваў, каб Расея спыніла наносіць удары па Украіне.
Таксама Кэлі заклікаў Уладзіміра Пуціна сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і папярэдзіў, што ЗША могуць увесці санкцыі супраць РФ, калі вайна працягнецца.






