BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША прыгразілі Расеі размяшчэннем сваіх войскаў ва Украіне

Злучаныя Штаты Амерыкі размесцяць свае войскі ва Украіне і ўвядуць санкцыі супраць Расеі, калі Пуцін не пагодзіцца на мірнае пагадненне з Украінай, якое гарантуе Кіеву доўгатэрміновую незалежнасць, — заявіў учора, 13 лютага, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв’ю газеце Wall Street Journal.

“Ёсць эканамічныя рычагі ўздзеяння, ёсць, вядома, вайсковыя рычагі ўздзеяння, якія ЗША маглі б выкарыстоўваць супраць Пуціна”, – сказаў Вэнс.

Перамовы па вайне паміж Расеяй і Украінай прывядуць да пагаднення, якое “шакуе многіх”, заявіў ён.

У сваю чаргу міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт у інтэрв’ю бельгійскай газеце Breitbart News заявіў, што прэзідэнт Трамп перадасць Украіне ядзерную зброю, калі захоча.

Беларускае Радыё Рацыя