ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых зенітных ракет і іншых высокадакладных боепрыпасаў ва Украіну праз боязь, што запасы Пентагона занадта скараціліся, піша выданне Politico са спасылкай на крыніцы. Па іх даных, рашэнне было прынята па ініцыятыве кіраўніка палітычнага аддзела амерыканскага ваеннага ведамства Элбрыджа Колбі пасля праверкі запасаў.

Пастанова аб прыпыненні часткі дапамогі, абяцанай яшчэ адміністрацыяй экс-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, была прынятая ў пачатку чэрвеня, але ўвайшла ў дзеянне толькі цяпер — у той момант, калі Кіеў адбівае масіраваныя расейскія ўдары па грамадзянскіх аб’ектах, піша Politico.
У прэс-службе Белага Дома сказалі, што пастанова «прынятая з мэтай паставіць інтарэсы Амерыкі на першае месца пасля перагляду Міністэрствам абароны вайсковай падтрымкі і дапамогі іншым краінам ва ўсім свеце».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/oleksiireznikov






