BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША прызначылі ў Беларусі новага часовага паверанага ў справах

Майкл Крайдлер (Michael Kreidler) быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі ў ліпені 2025 году. У адсутнасць пасла ён прадстаўляе Злучаныя Штаты ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе знешнюю палітыку ЗША і кіруе пtрсаналам амбасады, гаворыцца на сайце амэрыканскага пасольства ў Беларусі, якое працуе не ў Менску.

Майкл Крэйдлер. Фота: by.usembassy.gov

Да гэтага Майкл Крайдлер працаваў у Дэпартаменце дзяржбяспекі ЗША — у Бюро еўрапейскіх і еўразійскіх спраў, а таксама выконваў дыпламатычныя місіі ў Кіеве, Ісламабадзе, Бішкеку, Прышціне і Ерэване.

Ён мае ступень магістра міжнародных адносін ад Унівэрсітэту Калюмбія і бакалаўра гісторыі ад Унівэрсітэту Пэнсільваніі. Да службы ў знешніх справах быў валанцёрам корпусу Міру ва Украіне; валодае расейскай, украінскай і армянскай мовамі.

Да яго часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі быў Пітэр Каўфман, які заняў пасаду ў чэрвені 2023 году і працаваў у Вільні.