Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў Еўропе Крыс Сміт сустракаўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем і абмяркоўваў умовы здзелкі, піша The New York Times.

Вызваленне Аляксандрам Лукашэнкам на гэтым тыдні грамадзяніна ЗША і двух беларускіх палітвязняў можа стаць першым крокам да маштабнай угоды паміж Вашынгтонам і Менскам. Распавёў Сміт на сустрэчы дыпламатаў у Вільні. Такім чынам Вашынгтон спрабуе дамагчыся ў тым ліку зніжэння ўплыву Масквы на Менск, патлумачыў амерыканскі дыпламат. У рамках здзелкі, як распавёў Сміт, Лукашэнка можа вызваліць мноства палітвязняў, у тым ліку шырока вядомых. Узамен ЗША аслабяць санкцыі супраць беларускіх банкаў і супраць экспарту калійных угнаенняў. Сміт сказаў, што пытаўся ў Лукашэнкі, ці гатовы той згарнуць рэпрэсіі, і беларускі кіраўнік адказаў станоўча.