BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША спынілі дапамогу Украіне ў сферы абароны

ЗША цяпер не даюць Украіне ніякай дапамогі ў галіне абароны, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп журналістам у Белым доме. Трансляцыю вёў тэлеканал Fox News.

“Прама цяпер мы не даём нічога”, – сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Акрамя таго, мірнае пагадненне, якое распрацоўваецца Трампам, “не будзе ўключаць гарантыі вайсковай дапамогі або абавязак ЗША ў адпраўцы амерыканскага персаналу ва Украіну”. Пра гэта піша Wall Street Journal.

ЗША таксама не плануюць забяспечваць ваенную падтрымку для брытанскіх і французскіх міратворцаў, якія могуць быць накіраваныя ва Украіну пасля заключэння мірнага пагаднення, паведамляе выданне.

Беларускае Радыё Рацыя