BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША увялі новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі — за дапамогу Расеі ў вайне

Пад санкцыі трапіў шэраг прадпрыемстваў, што дапамагаюць вайскова-прамысловаму комплексу Расеі. Так, напрыклад, пад новыя санкцыі ЗША (апублікаваныя 23 жніўня), з беларускіх юрасоб і іх кіраўнікоў трапілі:

ААТ Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» (ён выпускае прыцэлы да зброі) і яго дырэктар Генадзь Філіпаў.

Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі (ДНВА ПМ) і яго гендырэктар Аляксандр Ільюшэнка.

Згаданыя прадпрыемствы пастаўляюць прадукцыю для расейскага ваенпрама.