Міністр абароны ЗША Лойд Осцін абвесціў у панядзелак аб перадачы Украіне новых узбраенняў на сумму 400 мільёнаў даляраў. Пра гэта ён паведаміў падчас візіту ў Кіеў.

Паводле заявы Пентагону, у пакет уваходзяць дадатковыя боепрыпасы для сістэм HIMARS, 155-мм і 105-мм артылерыйскія боепрыпасы, 60-мм, 81-мм і 120-мм мінамётныя боепрыпасы, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы TOW- 4, гусенічныя бронетранспарцёры M113, абсталяванне спадарожнікавай сувязі, стралковая зброя і боепрыпасы, гранаты і трэніровачнае абсталяванне, абсталяванне і боепрыпасы для выбуховых работ, абсталяванне для абароны крытычнай інфраструктуры, запчасткі, дапаможнае абсталяванне, паслугі па навучанні і транспарціроўцы.
«Злучаныя Штаты маюць намер падтрымліваць Украіну тэхнікай, неабходнай ёй для ўмацавання пазіцый на полі бою, абароны ад жорсткай агрэсіі Крамля і забесьпячэння справядлівага і трывалага міру, — падкрэсліваецца ў заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена наконт дапамогі, якая выдзяляецца. — Як ясна даў зразумець прэзідэнт Байдэн, Злучаныя Штаты і міжнародная кааліцыя, якую мы стварылі, будуць працягваць падтрымліваць Украіну».
Лойд Осцін адведаў Кіеў за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.






