BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне «некаторых з найбольш уразлівых палітычных зняволеных Беларусі», гаворыцца ў паведамленні намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крыстафера Смітаапублікаванага на старонцы амерыканскага пасольства ў Менску ў сацсетцы X.

Фота: pixabay.com

“Больш 1400 палітвязняў застаюцца несправядліва затрыманымі. Мы заклікаем іх неадкладна вызваліць і пацвярджаем нашу прыхільнасць правам чалавека і дэмакратыі ў Беларусі,” – гаворыцца ў паведамленні.

Вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю. Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Імёны тых, хто вызваліўся, не называюцца «дзеля бяспекі вязняў».

На фоне гэтай заявы Святлана Ціханоўская заклікала безумоўна вызваліць больш за 200 палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане.

Беларускае Радыё Рацыя