BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“ЗША заўсёды падтрымліваюць тых, хто мае перавагу”

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дазволіў Украіне выкарыстоўваць дальнабойную зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі.

 Андрэй Кушняроў

Сітуацыю каментуе старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне, камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм ЗСУ Андрэй Кушняроў:

-Трамп шмат заяўляў у адносінах да Расеі, што яны зробяць нейкія крокі для заключэння мірных дамоваў. Зразумела, гэтага не адбылося, як у выпадку з Іранам. Калі гэтага не адбываецца, а Украіна робіць нейкія актыўныя дзеянні, то ЗША будуць падтрымліваць гэтыя актыўныя дзеянні. Вайна не завершыцца хутка.

На фоне заявы Трампа, самазваны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскім прапагандыстам прыгразіў Польшчы «вайной на ўсе грошы», калі яе войскі будуць збіваць расейскія самалёты ці беспілотнікі, што парушаюць мяжу.

Як адзначае Кушняроў, пагрозы Лукашэнкі ў бок Польшчы выглядаюць «дэманстратыўнымі і нерэалістычнымі»:

-Грошай значна менш. Прыгожыя, гучныя заявы, пагрозы – яны не вельмі прагучалі за межамі самой Беларусі. Дзеянняў з боку Беларусі мы не назіралі.

Тым часам напружанне ў рэгіёне толькі ўзрастае. Расейскія дроны ўжо неаднаразова парушалі паветраную прастору Польшчы: у ноч на 10 верасня ўляцелі 19 БПЛА, чатыры з якіх былі збітыя. Пасля гэтага кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН заявіў, што Варшава гатовая жорстка рэагаваць на любыя паўторныя атакі. 28 верасня падчас чарговай масіраванай атакі РФ адна з ракет пашкодзіла будынак Польскай амбасады ва Украіне.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя