BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША знайшлі спосаб канфіскаваць замарожаныя актывы Расеі

Пра гэта паведамляе газета Financial Times. Сцвярджаецца, што ў апошнія тыдні ЗША ў прыватных перамовах займаюць больш настойлівую пазіцыю па гэтай тэме. На пасяджэннях «Вялікай сямёркі» ЗША сцвярджаюць, што існуе шлях да канфіскацыі актываў, які «адпавядае міжнароднаму праву».

ЗША

«Чальцы «Вялікай сямёркі« і іншыя дзяржавы могуць канфіскаваць актывы Расеі ў якасці контрмеры, каб заахвоціць Расею спыніць агрэсію», – гаворыцца ў дакуменце ўраду ЗША, з якім азнаёмілася газета. Афіцыйны прадстаўнік ЗША заявіў Financial Times, што Вашынгтон вядзе актыўныя перамовы наконт выкарыстання расейскіх актываў і лічыць, што рашэнне трэба прыняць у кароткія тэрміны. Гэтае пытанне могуць абмеркаваць на магчымай сустрэчы лідараў «Вялікай сямёркі», прымеркаванай да другой гадавіны расейскага ўварвання ва Украіну.