BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіст Мядзведзь: Усе чакаюць 26 кастрычніка

26 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары. Па неафіцыйных апытаннях сітуацыя на палітычнай мапе гэтай каўказскай краіны можа вельмі змяніцца, бо «Грузінская мара», якая зараз кіруе гэтай краінай, можа не набраць большасць у парламенце.

Як выглядае сітуацыя ў грузінскім Батумі распавядае журналіст Аляксей Мядзведзь:

– Білборды, там вядома кіруючая партыя. Нейкіх анонсаў прапалітычных мерапрыемстваў я шчыра кажучы не заўважаў. У цэлым усё спакойна, гэта значыць нейкая перадвыбарная мітусня незаўважная.

РР: Няма адучування надыходнай буры, што можа нешта здарыцца на гэтых выбарах?

– Чакаю 26-га кастрычніка, чакаю змен пасля іх, таму што яны не могуць не адбыцца. Насамрэч, калі з ніжняга боку нічога не бачна, то, мне здаецца, унутры грамадства і ўнутры асобных дыяспар, людзі абмяркоўваюць будучыя выбары, усё перажываюць.

10 кастрычніка ў Батумі адбыўся вялізны мітынг «Грузінскай мары» і на ім выступаў пачэсны кіраўнік партыі Бідзіна Іванішвілі. Па інфармацыі недзяржаўных тэлеграм-каналаў для «звоза людзей» на гэту сустрэчу быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс.

Беларускае Радыё Рацыя