BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыццё прэзідэнта Ірана пад пагрозай пасля крушэння верталёта

Жыццё прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі знаходзіцца пад пагрозай пасля крушэння верталёта. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на неназванага іранскага чыноўніка. “Мы ўсё яшчэ поўныя надзеі, аднак паведамленні, якія паступаюць з месца пасадкі верталёта, выклікаюць вельмі сур’ёзныя асцярогі”, – заявіў ён.

Перад гэтым была абвергнута навіна аб выхадзе на сувязь верталёта Раісі. Днём на паўночным усходзе Ірана верталёт Раісі “здзейсніжорсткую пасадку”. Ён вяртаўся з раёна Ходу Афарын на паўночным захадзе Ірана пасля адкрыцця плаціны на агульнай мяжы з Азербайджанам. Паведамлялася, што кіраўнік МЗС Ірана Хасейн Амір Абдаллахіян разам з прэзідэнтам знаходзіўся ў верталёце, які трапіў у аварыю. Пошукі верталёта прэзідэнта Ірана Раісі вядуць 40 груп хуткага рэагавання. Сітуацыю ўскладняюць няпростыя ўмовы надвор’я.

Раней навіну аб выратаванні прэзідэнта Ірана пры крушэнні выдалілі з сайта-першакрыніцы.