BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыгімантас Павільёніс: Я бачу адзінства беларусаў у асобе Святланы Ціханоўскай

У літоўцаў і беларусаў адна агульная праблема – гэта расейскі агрэсар. Кажа намеснік Камітэта замежных спраў Сейма Літвы Жыгімантас Павільёніс. Таму Літва заўсёды будзе падтрымліваць беларусаў у памкненні вызваліцца з уплыву Расеі.

Жыгімантас Павільёніс у цэнтры

Паводле літоўскага палітыка, ён упершыню ўбачыў і ўсебеларускую салідарнасць, давер беларусаў да прадэмакратычных палітыкаў у асобе Святланы Ціханоўскай.

Больш падрабязнасцяў пра стаўленне Літвы да беларусаў і ацэнку так званых выбараў у Беларусі ад намесніка старшыні Камітэта замежных спраў Сейма Літвы Жыгімантаса Павільёніса слухайце ў перадача «Мы бачым». Яна прагучыць на хвалях нашага радыё сёння ў 20.30 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя