Ад 30 гадоў у Бельску Падляшскім праходзіць фестываль беларускай аўтарскай і бардаўскай песні “Бардаўская Восень”. Дагэтуль такіх мерапрыемстваў, уключываючы сёлетні, было 29. Перапынак з увагі на пандэмію каранавіруса быў, але фест вярнуўся у сваё русла.
Аднак сам фэст, яго характар, нягледзячы на галоўную мэту – сабраць музыкаў з гітарай, мяняецца.
Запрашаем вас вярнуцца да вытокаў Бардаўскай Восені. Чаму і хто выступаў на ім чвэрць стагоддзі таму, слухайце ў рэпартажы Юркі Ляшчынскага.







