BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чарнобыльскі шлях” – рэпартаж Таццяны Смоткінай

39 гадоў таму Беларусь перажыла адну з найцяжэйшых трагедый у сваёй гісторыі — выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Гэтая катастрофа адабрала жыцці тысяч людзей, зламала лёсы цэлых сем’яў і пакінула пасля сябе мёртвую зямлю, асабліва на поўдні — у Гомельскай вобласці.

Сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Тысячы дагэтуль змагаюцца з наступствамі радыяцыі. І сёння беларусы працягваюць жыць з цяжарам той бяды.

Аднак, нягледзячы на ўрок Чарнобыля, улады пабудавалі Астравецкую АЭС і ўжо гавораць пра будаўніцтва яшчэ адной атамнай станцыі. Гэта выклікае трывогу, боль і гнеў у многіх беларусаў. Бо ў памяці — не бетон і жалеза, а слёзы і маўклівая пустэча зоны адчужэння.

Беларусы не маўчаць. Яны выходзяць на “Чарнобыльскі шлях”, каб нагадаць: трагедыі нельга забываць, іх трэба прадухіляць. Гэта — памяць. Гэта — пратэст. Гэта — голас тых, хто загінуў і тых, хто жыве.

Таццяна Смоткіна запрашае на рэпартаж “Чарнобыльскі шлях”

На фота: Торд Б’ёрк, сябра Рады Міжнароднага бюро міру