«Бежанства», інакш экзодус насельніцтва заходніх ускраін Расейскай Імперыі з 1915 года закрануў у аснаўным праваслаўнае насельніцтва Гарадзеншчыны, Палесся, Валыні і Падляшша. Значыць, беларусаў і украінцаў. Мэтай яго было пакінуць перад надыходзячымі нямецкімі войскамі – спаленую зямлю.
Палякі і габрэі, якія жылі на гэтых тэрыторыях толькі ў невялікім адсотку паддаліся царскай прапагандзе: уцякаць ад войскаў Нямеччыны.
Расейская-царская прапаганда, што нібыта нямцы ўчыняюць зверствы над мірнымі людзьмі, аказалася, як цяпер кажуць, «фэйкавым нюсам». Тыя, што не падаліся ў «Бежанства», з ніякімі зверствамі не сутыкнуліся.
«Бежанства», самая вялікая трагедыя беларусаў ХХ стагоддзя. Статыстыкі гавораць, што кожны трэці з яго не вярнуўся. Але людзі вярталіся да сваіх родных мясцін, але цяпер ўжо да іншай, чужой радзімы.
І вось цяпер, 100 ці нат 110 гадоў пазней пра гэтыя падзеі пішуцца кніжкі, робяцца фільмы і ставяцца спектаклі.
Гэта на падставе ўспамінаў (раней пачутых) бежанцаў, але перадусім іх дзяцей, унукаў ці нават праўнукаў.
А гэта ўсё у рэпартажы Юркі Ляшчынскага «Чужына – сірочая доля».













