BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Дапамагаць да апошняга» – рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага

Гераіняй рэпартажу Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага «Дапамагаць да апошняга» стала беларуская валанцёрка Алена Жаркевіч — чалавек, які на ўласныя вочы бачыў першыя гадзіны поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну і свядома застаўся ў Кіеве.
З таго часу Алена дапамагае без перапынку: дастаўляе аўтамабілі і неабходныя рэчы на фронт, падтрымлівае грамадзян Беларусі, якія застаюцца ва Ўкраіне, і разам з паплечнікамі адкрыла Беларускі цэнтр нязломнасці ў Кіеве. Акурат у той час, калі ў выніку масаваных абстрэлаў Кіеў апынуўся на мяжы гуманітарнай катастрофы: жыхары горада засталіся без цяпла і святла. Пра вытрымку, салідарнасць і дапамогу «да апошняга» — у рэпартажы Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага.

Фота з архіваў Алены Жаркевіч і Аляксея Францкевіча