Калядкі — беларуская традыцыя, без якой не абыходзіліся ніводныя калядныя святы. Працягваецца гэтая традыцыя і цяпер — як у Беларусі, так і па-за ейнымі межамі. У гэты час варажылі, забаўляліся, гулялі і спявалі калядныя песні. Усё гэта робяць і віленскія беларусы, яднаючыся разам і падтрымліваючы свае беларускія традыцыі.







