BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Дубіны: пад дажджом за памяццю» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

На старажытных праваслаўных могілках у Дубінах пад Гайнаўкай прайшла чарговая валанцёрская прыборка. Больш за дваццаць чалавек — ад школьнікаў да пенсіянераў — прыйшлі пад восеньскім дажджом, каб ушанаваць памяць продкаў і ачысціць некропаль ад хмызняку і гнілога дрэвастою.
Сярод пахаваных тут — удзельнікі Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, якія пасля 1920 года засталіся на Падляшшы, а таксама мясцовыя беларусы, палякі, рускія, немцы — усе “нашы”, як кажуць самі валанцёры.
Пра тое, як людзі з розных вёсак аб’ядналіся дзеля памяці і як дождж не стаў перашкодай добрай справе — у рэпартажы Вольгі Сямашкі «Дубіны: пад дажджом за памяццю».