BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Дубы, пэндзлікі і крыжы -зачараваны свет Віктара Кабаца» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага

Сёлета (2025) мастаку з Гайнаўкі Віктару Кабацу споўнілася 90 гадоў жыцця і 70 гадоў мастацкай творчасці. Народжаны ў Міхнаўцы, невялічкай мясціне на паўночна-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Сваю творчасць накіраваў на папулярызацыю першабытнасці пушчы, яе прыгажосць і вартасць. Але не абмінаў і тэмаў, якія звязаны з беларушчынай, лёсам нашай меншасці на Беласточчыне, як для прыкладу уплыву Семяноўскага заліву на жыццё мясцовых беларусаў, але і наагул лёсам беларускага народу, як хаця бы Курапатаў – месца гібелі соцен тысяч людзей.
Беларускае Радыё «Рацыя» запрашае на рэтраспектыўны рэпартаж Юркі Ляшчынскага – «Дубы, пэндзлікі і крыжы -зачараваны свет Віктара Кабаца».

Мастак Віктар Кабац на пленэры ў Старым Ляўкове.
Віктар Кабац
Віктар Кабац