BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ён для нас герой!” – рэпартаж Таццяна Смоткінай

Сёлета 11 верасня разам з іншымі палітвязнямі ўлады Беларусі  спрабавалі “выкінуць” з краіны і вядомага ўплывовага палітыка, сумленнага і прынцыповага вайскоўца, лідара сацыл-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікалая Статкевіча. Але ён зрабіў чарговы важны выбар ў сваім жыцці і застаўся зноў верным беларусам і сваёй Радзіме, ведаючы, што за гэта ён можа страціць не толькі сваё здароўе, але нават і жыццё. Мікалая Статкевіча сёлета намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру, лаўрэатаў якой павінны агучыць 10 кастрычніка. Беларусы ганарацца такой асобай і падтрымліваюць яго на гэтым шляху.