Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове ў Польшчы стаў канчаткова патрэбны, каб краіна стала раўнапраўным членам Еўразвязу. Усе яго сябры ўжо прынялі падобныя законы адносна сваіх нацыянальных меншасцяў. Хаця і раней правы меншасцяў ахоўваліся шматлікімі ўнутранымі і міжнароднымі нормамі — ад Канстытуцый асобных дзяржаваў, рамкавых канвенцый Рады Еўропы, да законаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Аднак на гэты раз усё было сабрана ў адзін дзяржаўны закон, які, дарэчы, двойчы за 20 гадоў быў мадыфікаваны. Мабыць, сам закон не шмат змяніў у паўсядзённым жыцці нацыянальных меншасцяў у Польшчы, аднак даў ім пачуццё, што іх правы абараняе закон, і што яны ў сябе дома, што і трапіла у рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага «Гавары па свояму, хутчэй будзе».














Фота: Вольга Сямашка і Павел Крукоўскі/UWMP






