BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Гналі іх пяцёркамі» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага

«Грамадскі Камітэт сем’яў забітых вазакоў» — гэта назва, якая не была афіцыйнай. Гэта апісанне нефармальнай групы сем’яў ахвяр забойства ў Пухалах Старых – Бельскі павет, Падляшша, дзе ў 1946 годзе між канцом студзеня і пачаткам лютага былы забіты 31 праваслаўны беларус, звычайныя сяляне з Гайнаўскага і Бельскага паветаў, раней захопленыя аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Бурага і прымушаныя іх вазіць.

Адказнасць за гэтае злачынства нясе падраздзяленне Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім «Буры». Сем’і ахвяр гэтых злачынстваў у 1994 годзе стварылі нефармальны камітэт або групу падтрымкі, каб ушанаваць памяць сваіх блізкіх і запатрабаваць тлумачэння абставін злачынства і дамагчыся справядлівасці.

У нашых рэпартажах будзем прыгадваць падзеі з таго і пазнейшага часу, ад пошуку магілаў памардаваных беларусаў, перапахаванні, ці ўвядзенне іх і многіх іншых ахвяр ўзброенага падполля ў лік святых Праваслаўнай царквы – Падляшскіх Мучанікаў.

Зараз прадставім запісы, раней не публікаваныя, з паездак на месцы гібелі вазакоў і сустрэч з сем“ямі памардаваных.

Чэрвень 1995 года, Пухалы Старэ, месца гібелі вазакоў, гміна Бранск, Бельскі павет, Падляшша.

Padlaskija Muczaniki