Рэпартаж апавядае пра дзейныя па сёння, але і пра даўно забытыя, ці нават неіснуючыя сёння, могілкі на Беласточчыне. Наведаем «хворэст» (узгорак па жыдоўскіх могілках) у Орлі, месца савецкіх ахвяр у Курапатах, таксама сучасныя, але і былыя могілкі ў Белавежы. Сучасныя экуменічныя могілкі і месцы паховінаў ахвяр эпідэміі з мінулых вякоў, якія раскінутыя па цэлай Пушчы. У рэпартажы звернем увагу менавіта на ваенныя могілкі з часоў І Сусветнай вайны ў Белавежы. Наведаем месца памяці і брацкія магілы нямецкіх і расейскіх воінаў Вялікай Вайны ў Студзіводах ля Бельска, дзе сёння крыж увекавечвае магілы ў цэнтры вёскі. Паспрабуем адказаць на пытанне, як сёння памятаюцца і ўшаноўваюцца даўнія (не) забытыя магілы.









