BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Як на Юр’я ў Студзіводах карвай качалі» – рэпартаж Юрыя Дзяшука

Шмат стагоддзяў на Падляшшы існуе традыцыя веснавога абыходу жытнёвых палёў. І адбываецца тое на свята Юр’я. А ў гэтым годзе яшчэ так супала, што Юр’я выпала на другі дзень Вялікадня.
І як і штогод Дарафей Фіёнік і яго сям’я выйшлі ў Студзіводах, каб абыйсці свае палеткі. Па старадаўняй традыцыі – тры разы абыйшлі поле з жытам, пакачалі па полі – каравай, і … пакачаліся самыя, каб набрацца ад жыта сілаў на год наперад. Больш падрабязна пра тое слухайце ў рэпартажы Юрыя Дзяшука «Як на Юр’я ў Студзіводах карвай качалі».