Паводле беларускай традыцыі, Купальская ноч – гэта ноч, калі нельга спаць, а самое свята нельга забываць. Так сталася, што на Падляшшы Купалле з розных прычын апынулася «падзабытым» святам, якое «успомнілі» 30-40 гадоў таму. Таму, як успаміналі Купалле, а што складае традыцыю свята на Падляшшы дый якая будучыня ў гэтага абрада на памежжы, і прысвечаны рэпартаж Вольгі Сямашкі «Як на Падляшшы Купалле успаміналі».















