«Камітэт сем’яў забітых вазакоў» — гэта група сем’яў ахвяр забойства ў Пухалах Старых, гміна Бранск, Бельскі павет ў 1946годзе. Адказнасць за гэтае злачынства – забойства 31 праваслаўных беларусаў нясе падраздзяленне Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім – «Буры». Сем’і ахвяр гэтых злачынстваў у 1994 годзе стварылі нефармальны камітэт, каб ушанаваць памяць сваіх блізкіх, каб з месцаў расстрэлу і пачатковых пахаванняў сабраць усе астанкі і перапахаваць годным спосабам і на годным месцы, на ваенных могілках ў Бельску. У нашым сённяшнім рэпартажы прыгадаем падзеі, якія менавіта спрычыніліся да перапахавання астанкаў забітых вазакоў і самую ўрачыстасць ў ліпені 1997 года ў Бельску.







