17 гадоў таму ў Беластоку ўзнікла адзіная ў Польшчы праваслаўная школа – непублічная падставовая школа імя святых Кірыла і Мяфодзія. Стварыць яе было нялёгка. Цяпер гэтая адукацыйная ўстанова мае высокія рэйтынгі. А пасля 2020 года на школу звярнулі ўвагу і палітычныя эмігранты з Беларусі.




