BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Канец імперыі. Вачыма беларусаў» – рэпартаж Юрася Дзяшука

Сусветна вядомы твор Пятра Іліча Чайкоўскага – балет «Лебядзінае возера», напісаны амаль 150 гадоў таму. Праз 115 гадоў ён стаў своеасаблівым рэквіемам і сімвалам распаду савецкай імперыі, лагічнае завяршэнне якой прыйшлося акурат на гэтыя перадсвяточныя снежаньскія дні 1991 года.

Як гэта бачылася і ўспрымалася тагачаснымі маладымі людзьмі па абодва бакі польска-беларускай мяжы, слухайце ў рэпартажы Юрася Дзяшука «Канец імперыі. Вачыма беларусаў».