У Падляшскім музеі народнай культуры прайшлі майстар-класы вясельных спеваў і ўнікальная рэканструкцыя абраду Багач, падчас якіх выконваліся песні, якія на Падляшшы сабраў і апрацаваў фалькларыст Сцяпан Копа.
Свята Багач — гэта своеасаблівы падлік вынікаў года працы на зямлі ў беларусаў. Яно супадае з Нараджэннем Багародзіцы ў праваслаўі, днём асенняга сонцастаяння і нават яўрэйскім Рош ха-Шана. На Падляшшы гэта свята напаўзабытае, часта прыхаванае пад больш сучаснымі Дажынкамі.
І менавіта песні, сабраныя Копам, у выкананні беларускай дыяспары ў сценах музея дазваляюць разварушыць гісторыю стагоддзяў і паказаць беларускія карані падляшскай зямлі. Пра гэта і распавядае рэпартаж Вольгі Сямашкі «Копаў скарб: ад песні да Багача».
















