Ксёндз Ян Семашкевіч запомніўся перш за ўсё як адкрыты чалавек, які размаўляў са сваімі вернікамі “па просту”, і часта тыя простыя сустрэчы на вуліцах Бомбі, Міхалова ці Ялоўкі былі больш запамінальнымі, чым нядзельныя пропаведзі. Служыў у розных каталіцкіх парафіях Віленшчыны ў даваенны час, але менавіта на Падляшшы прыйшоў да здароўя.







