Нядаўна Уроцлаў прымаў гасцей: у горадзе адбываўся маштабны, ужо 12 Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры. 5 дзён – і самыя розныя падзеі: ад забаўляльных для дзяцей да глабальных і лёсавызначальных для дарослых.
Падзея стала працягам фестывальнага сезону беларусаў замежжа: гэтак жа цікавыя імпрэзы сёлета ладзіліся пад Беластокам (“Тутака”), у Кракаве (“Летуцень”), Варшаве (“Грай”) ды іншых мясцінах. Пра гэтыя падзеі – сёння ў рэпартажы Марыны Савіцкай “Культура беларускай дыяспары”.