BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Маэстра для Міра» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

43-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» у Беластоку быў прысвечаны памяці кампазітара родам з Вільні і шматгадовага сябры журы Рамуальда Твардоўскага (17.06.1930-13.01.2024) і праходзіў пад знакам малітвы за мір. На працягу 41 года Маэстра Твардоўскі быў галоўным мастацкім кансультантам фестывалю. І ён жа прапанаваў правесці ў 2024 годзе канцэрт «Трохгалоссе за мір», дзе б разам выступіў зводны хор у складзе калектываў з Беларусі, Польшчы і Украіны.