Польска-беларуская мяжа – гэта не толькі літаратурны «персанаж» даваеннага часу раманаў Сяргея Пясецкага. Тая ж мяжа, але ўжо ў сучасным выглядзе выклікае не менш, а мо і больш эмоцыі і сусветнага зацікаўлення. Мігранцкі крызіс, плот з празмерна насычанай электронікай і буферная зона – гэта цяпер па польскім баку, ці пагранічная сістэма з зааранай паласой і калючым дротам і шэрагам заставак у савецкі час і пазней гэта цяперашняя рэчаіснасць. Ну і галоўнае, як мяжа паўплывала на жыццё людзей абапол яе. Падзяліла сем’і, прыходы і мясцовыя упольнасці.


