4 ліпеня прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы зладзілі пікет «Ультыматум» на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску Кукурыкі-Казловічы. Яны паўгады намагаліся давесці да еўрапейскіх краін, што для вызвалення беларускіх палітвязняў і спынення правакацый на мяжы патрэбна перакрыць мяжу для грузавога патоку, які ідзе праз Беларусь у Еўропу. Толькі спыненне гандлю паўдзейнічае на дыктатараў Лукашэнку і Пуціна, супраць якіх уведзены санкцыі.







