BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Моц спаць спакойна» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

Польска-беларускі фотапраект «Спаць спакойна»- у межах сёлетняга Міжнароднага фестывалю INTERPHOTO 2024 – нечакана надаў імпульс тэме паслявыбарнай рэпрэсаванай Беларусі, якая ледзь не патанула ў інфармацыйным «цунамі» войнаў ва Ўкраіне ды Ізраіле. Так, ключ свабоды Беларусі палягае і ў Перамозе Ўкраіны, але ці можна спаць спакойна ўвесь гэты час, асабліва беларусам у выгнанні?! Адказ знайшоўся ў беластоцкай фотавыставе, якую стварылі паляк і беларуска, ды трапіў у рэпартаж Вольгі Сямашка «Моц спаць спакойна».