BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«На краі мапы — у цэнтры чалавечнасці» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

Хоспіс імя Прарока Іллі ў вёсцы Макоўка на Падляшшы стаў важным месцам для людзей, якія знаходзяцца на апошнім этапе жыцця — асабліва для цяжкахворых і самотных, што жывуць у сельскай мясцовасці. Заснаваны з ініцыятывы доктара Паўла Грабоўскага і яго Фонду, хоспіс прапаноўвае ўсебаковую медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, неабходную для падтрымкі старэйшых людзей у цяжкіх умовах.
Гэтая ініцыятыва нагадвае пра казку Ўладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”, дзе Пятро, нягледзячы на жорсткія традыцыі свайго часу, вырашыў клапаціцца пра свайго нямоглага бацьку. Ён не пакінуў яго ў лесе, як патрабавала старая традыцыя, а з любоўю і годнасцю працягнуў абыходзіцца з ім, тым самым супрацьстаяўшы бездушнаму “закону карысці”.
Як і Пятро, які адмовіўся ад жорсткасці дзеля чалавечнасці, хоспіс прапаноўвае клопат, увагу і падтрымку тым, хто ўжо не можа нічога даць у адказ — але мае поўнае права на годнасць, спакой і любоў у апошнія дні свайго жыцця.
Пра будні Хоспіса распавядае рэпартаж Вольгі Сямашкі «На краі мапы — у цэнтры чалавечнасці».