BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце» – рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага

Сёлета Беларускае грамадска-культурнае таварыства адзначае 70 гадоў сваёй дзейнасці на Падляшшы. За гэты час арганізацыя прайшла складаны і неадназначны шлях: ад савецкай формулы «нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце» да сучаснага пошуку ўласнага голасу, памяці і ідэнтычнасці ў вольным грамадстве, сярод этнічных беларусаў і беларускай дыяспары.
 Юбілей БГКТ — гэта нагода не толькі для святкавання, але і для роздуму: пра тое, як фармавалася беларуская культурная прастора на Падляшшы, як змяняліся эпохі, пакаленні і сэнсы, і што з гэтага досведу застаецца важным сёння. Пра гісторыю, супярэчнасці і жывую традыцыю, якая працягваецца нягледзячы на ўсе змены, распавядае рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага «Нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце».