З’ехаць і ў замежжа і не забыцца сваіх каранёў, мовы, беларускіх матываў і фальклору – галоўнае, што ідэнтыфікуе цябе як беларуса сярод іншых. І гэта важна для ўсіх хваляў мігрантаў, як ранейшых, так і цяперашніх.
Такіх прынцыпаў прытрымліваецца Таварыства беларускай культуры, якое існуе ў Вільні і ўжо пяць год як ладзіць фестываль Беларускай фальклорнай песні «Беларусь старажытная». І да яго далучаюцца не толькі беларусы, але і іх сябры, літоўцы, украінцы, палякі, латышы.