BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Народны майстар з Канюк» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

На мапе Падляшша звычайна адзначаюць важныя для ўсіх людзей месцы – школы, музеі, паркі, плошчы. Але ёсць і іншыя кропкі, якія нясуць не меншую каштоўнасць. Так, нароўні з вядомымі аб’ектамі, у вёсцы Канюкі абазначаны менавіта дом народнага майстра Уладзіміра Навумюка. Побач з праваслаўнай капліцай, гэты куток стаў не проста месцам жыцця, але сімвалам яго творчасці і культурнай спадчыны. Знаёмства з гэтым чалавекам сапраўды кранае і дазваляе глыбей акунуцца ў свет беларускага Падляшша. У 2005 годзе Уладзімір Навумюк атрымаў бронзавы медаль «Gloria Artis» і ўзнагароду імя Альфрэда Смочыка з рук міністра культуры і нацыянальнай спадчыны за распаўсюд народнай культуры. Яго працы можна знайсці ў Канадзе, Італіі, Германіі і нават у капліцы на Шпіцбергене. Да 90-годдзя майстра Уладзіміра Навумюка слухайце на Беларускім Радыё Рацыя рэпартаж Вольгі Сямашкі «Народны майстар з Канюк».