17 верасня 1939 года — дата не менш важная ў гісторыі Польшчы і свету, чым 1 верасня. Сёлета на мерапрыемствы ў Беластоку з нагоды 85-й гадавіны савецкай агрэсіі супраць Польшчы і Сусветнага дня сібірака, змаглі патрапіць і даследчыкі з Беларусі. Беларусы і палякі разам аддалі даніну памяці трагічнаму лёсу асобаў, дэпартаваных у глыб Расеі і разам паразважалі, ці мела месца пры гэтым народнае адзінства, як настойвае Беларусь афіцыйная. Развагі, хронікі і рэха памяці трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Па 1-ым было і 17-ае верасня».






