Кастусь Севярынец – беларускі паэт, перакладчык, журналіст, бацька вядомага беларускага палітыка Паўла Севярынца. Нарадзіўся 4 верасня 1952 у Унорыцы Рэчыцкага раёна, большую частку свайго жыцця пражыў у Віцебску. Памёр 1 кастрычніка 2021 года ў рэанімацыі ад каранавірусу. Яго ведаюць у Беларусі, але не ўсім вядома, што ён пакінуў пра сябе след і на літоўскай зямлі.
















































