BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Падляшскі трыпціх паўстання» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

Мінула больш за паўтара стагоддзя, але на Падляшшы кожны год паўстанне 1863 года ажывае ў памяці людзей. У храмах гучаць малітвы, на магілах герояў з’яўляюцца свежыя кветкі, а гісторыкі і тыя, каму забаронена памятаць пра гэта ў Беларусі, знаходзяць тут магчымасць выказацца услых, пагаманіць з мясцовымі, для якіх гэтая памяць – неад’емная частка іх гісторыі і жыцця. Што значыць паўстанне 1863 года сёння? Адказ на гэта адвечнае пытанне можна адшукаць у рэпартажы Вольгі Сямашкі «Падляшскі трыпціх паўстання».