Свіслач, раённы цэнтр на Гарадзеншчыне, адметнае места ў нашай гісторыі і сучаснасці. Месца, дзе сутыкаюцца два духі — нацыянальнай барацьбы, вальнадумства і дзяржаваахоўніцкага насаджэння расейскага таталітарызму. І так на працягу апошніх 160 гадоў, раз абуджаўся дух нацыянальна-беларускі, іншым разам расейскі-імперскі, яшчэ іншым польскі, бо і ІІ Рэч Паспалітая тут уладарыла. І так на перамен.
Апошнія дзесяцігоддзі беларускія адраджэнцы на свой штандар выносілі сыноў беларускага народа братоў Каліноўскіх, а сучасным крамлёўскім памагатым гэта вельмі не да спадобы. Ну і што ідзе ў забыццё, а што дамінуе у мястэчку слухайце ў рэпартажы Юркі Ляшчынскага і Якуба Сушынскага — „Памяць і прамінанне ў Свіслачы“.
