Беларусы Варшавы актыўна адраджаюць усё нацыянальнае: гістарычныя падзеі, звычкі, культуру, адраджаюць памяць пра сапраўды заслужаных людзей Беларусі. Адным з такіх адданых беларусаў быў мастак, грамадскі дзеяч, дысідэнт Лявон Баразна. Ён быў забіты КДБ 15 жніўня 1972 года ва ўзросце 43 гадоў. Імя яго і заслугі замоўчваліся савецкай уладай і яе пераемніцай – лукашысцкай дыктатурай. Беларусы Варшавы зладзілі вечарыну памяці Лявона Баразны. Імя нацыянальнага героя Лявона Баразны вяртаецца з нябыту.

















