6 жніўня мог бы адзначыць свой чарговы дзень народзінаў беларускі мастак і палітзняволены Алесь Пушкін. Але гэтага не сталася, год таму 11 ліпеня ён загінуў у гарадзенскім шпіталі, бо яму за кратамі своечасова не аказалі дапамогу. Памятаць гэтыя дні, мінулае, шанаваць і захоўваць успаміны пра вядомага мастака-перформара павінны не толькі родныя, але і ўсе неабыякавыя беларусы.














