У Беларусі няма іншага палітыка і пісьменніка, які б аб’ехаў практычна ўсю Беларусь, каб сустракацца з людзьмі, як гэта зрабіў Павел Севярынец. Палітык і пісьменнік у адной асобе. І тое, што беларускае грамадства ў гэты складаны час праяўляе салідарнасць і самаарганізацыю – немалая заслуга Паўла. Відавочна менавіта за гэта ён зноў сядзіць у турме.
У рэпартажы Васіля Кроквы «Расказаў беларусам пра Беларусь», пачуеце расповед пра гэтыя легендарныя паездкі па Беларусі і пра тыя кнігі, якія ён нястомна пісаў нават за кратамі і затым прэзентаваў падчас сваіх паездак.