Холмскі Акропаль – так навукоўцы называюць рэзідэнцыю, пабудаваную ў Холме Галіцкім Князем Данілам. Археалагічнымі пошукамі займаліся навукоўцы з цэлага свету. Нічога дзіўнага, як паказалі даследаванні, Даніла Раманавіч у Холме стварыў на тыя часы не толькі манументальную рэзідэнцыю, але і культурны гібрыд.














